Першы выезд сезону заўсёды цешыць вялікай колькасцю народа. Не стаў выключэннем і гэты год. Каля 115 зялёна-белых прыбылі ў Баранавічы. Нажаль, гэты хвалебны горад нам прыйшлося наведваць упершыню, чым можна апраўдаць некаторыя непаразумелкі па дарозе і, як следства, невялікае спазненне на матч большасці зялёна-белых. Толькі да пачатку другога тайма госцевы сектар забіўся пад завязку. Асноўнай часткі зялёна-белых прыйшоўся пераадольваць некаторы "супраціў" пры праходзе на стадыён і затым хвілін 30 правесці ў ачапленні. Увесь 2 тайм шыза на вышэйшым узроўні, чаму вельмі спрыяла гульня каманды. Перамога 0:2 і мы з'яжджаем з пазітыўным зарадам энергіі дахаты. Асобнае дзякуй выяўляем гаспадарам за ветлівы прыём і экскурсію па горадзе. |