Наш ФК працягнуў серыю сваіх шэрых гульняў, цалкам бясталентна прайграўшы свой чарговы матч. Першы тайм скончыўся тым, чым і павінен быў скончыцца - голам у нашы вароты на 36 хвіліне. Выйдучы, пасля перапынку на поле, каманда нічога новага і канструктыўнага ў сваю гульню так і не ўнесла і як вынік - прапусціла другі мяч на 82 хвіліне. Пасля гэтага са стадыёна на прыпынкі грамадскага транспарта пацягнуліся струмені расчараваных кузьмічоў, якія прагнулі хутчэй перамясціць свае сракі з пластыкавых крэслаў стадыёна на сядзенні аўтобусаў ды тралейбусаў.
За горадам да матчу адбыўся моладзевы забівон паміж гомельскай моладдзю(GHB) і YL у фармаце 16/16. Перамога ва ўпартым паядынку дасталася менскім апанентам. |