Гульня з "ХБК" усяляла прывідныя надзеі, што ў наступным годзе Гомель зможа працягнуць барацьбу за ўладанне Кубкам краіны. Аднак, як вынік матчу - 1:1 і млявая хада замест гульні ў футбол. Надзеі пераносяцца на зваротную гульню, дзе каманда "ХБК" намінальна выступае ў ролі прымальнага боку. Вырашыўшы паэксперыментаваць і ўспомніць мінуўшчыну, зялёна-белыя перамясціліся з 13 на 11 сектар. На сектары каля 60 зялёна-белых. Здзівіў той факт, што на стадыёне прысутнічалі некалькі арганізаваных прыхільнікаў "ХБК" і нават з банарам "Верым у каманду". |