Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

25 тур. 1 лістапада. ФК Гомель - Дынама (Менск) 1:2

Нажаль, марам не заўсёды наканавана спраўджвацца. Невыразная гульня каманды ў першым тайме, нерэалізаваны пенальці і... неабходныя нам як паветра 3 ачка засталіся ў Дынама. Мінчукі святкуюць срэбра чэмпіянату, а наша выжыванне ў вышэйшай лізе будзе вырашацца ў апошняй гульні. Толькі дзякуючы паразе нашых прамых канкурэнтаў на вылет, усё яшчэ застаюцца прывідныя шанцы. Нам патрэбна перамога, і толькі перамога... На стадыёне ў гэты дзень прысутнічала, напэўна, самая маленькая колькасць гледачоў за ўсе мінулыя хатнія гульні чэмпіянату. На 13 сектары прысутнічала каля 100 зялёна-белых, якія ўсю гульню падтрымлівалі свой клуб. З ультры - расцяжка адрасаваная камандзе "НЕ ЗДАВАЦЦА", "ветлівая" расцяжка адрасаваная нашым "гасцям". Таксама варта адзначыць расцяжку з рытарычным пытаннем "КАЛІ ПРАЦА НАД ПАМЫЛКАМІ?", адрасаваную ўсё тым жа "гасцям". Жадаем ім хутчэй даць адказ на гэтае пытанне і зрабіць гэту самую "працу над памылкамі". З Менска прыбыла рэкордная колькасць за ўвесь час (калі нам не змяняе памяць), больш за 300 чалавек. У плане КФ, не ўлічваючы лакальных сутычак па горадзе, нічога сур'ёзнага не зраслося.











GWF © 2008 (developed by Pack)