За 4 гульні да канца чэмпіянату наш клуб апынуўся, як гэта ні сумна канстатаваць, у зоне вылету. Гэта гульня мела вялікае значэнне ў нашым цяперашнім становішчы, бо ФК Менск таксама з'яўляецца адным з прэтэндэнтаў на вылет. Выйграй мы - становішча ў табліцы магло б быць больш стабільным, калі можна так выказацца. Аднак, у футбалістаў было на гэты рахунак, мабыць, сваё адмысловае меркаванне. Бязвольна, без барацьбы і проста шпацыруючы пешшу па полі, яны аддалі 3 ачка нашым прамым канкурэнтам. На сектары прысутнічала каля 80 зялёна-белых, якія падтрымліваюць, хутчэй, больш саміх сябе, чым гульцоў. Са сталіцы прыбыло каля 50 "госцяў". |