Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

16 тур. 22 жніўня. ФК Гомель - Граніт (Мікашэвічы) 1:1

Да гэтай гульні ўсе зялёна-белыя падышлі з вялікім каменем на сэрца і падарванай верай у кіраўніцтва каманды. Юсіпца зрушылі з паста галоўнага трэнера (па афіцыйнай версіі ён падаў у адстаўку самастойна). Інтэрнэт поўніўся мноствам усякіх фактаў, чутак і здагадак. Тое, што адбылося (ці адбывалася ўжо даўно) у камандзе мы, напэўна, хуткім часам пэўна не пазнаем. Аднак, адно можна сказаць: няўцямная гульня каманды ў апошніх турах і, як следства, адстаўка галоўнага трэнера - гэта не толькі недахопы ў працы самога Юсіпца, але і "паддыванныя" гульні ўсярэдзіне клуба. У гэты дзень сектар сабраў усяго каля 50 зялёна-белых (на тое былі не толькі чыннікі з вышэйапісанай сітуацыі, але і свае ўнутраныя). Да матчу ашаламіла патрабаванне начальніка аховы стадыёна зняць партрэт Юсіпца, які мы выважылі на суседняй трыбуне. Ён нават не заленаваўся гэта зрабіць самастойна, пасля чаго перадаў яго нам. Гэта акалічнасць яшчэ больш пераканала нас у правільнасці прынятага рашэння пра спыненне ўсякага далейшага супрацоўніцтва з кіраўніцтвам стадыёна і клуба, прынамсі, да прыходу на месцы іх дырэктараў адэкватных асоб. Напачатку матчу падняты расцяжкі: "ТРАДЫЦЫІ", "ГОНАР", "СУМЛЕННЕ", "ЮСІПЕЦ". Праз 5 хвілін: "ПАФАС", "КРЫВАДУШНАСЦЬ", "СКВАПНАСЦЬ", "КІРАЎНІЦТВА". У канцы тайма падняты партрэт Юсіпца і шыза ў яго падтрымку. Пасля канчатка першага тайма, скруціўшы сцягі, усё выдаліліся з сектара, пакінуўшы там толькі самотны АМАП. Рахунак пасля фінальнага свістка 1:1. Гомель працягвае сваё падзенне ў турнірнай табліцы, але ўжо без Юсіпца. Якім будзе хатні сектар у 18 туры, пакажа час і наступная гульня.




GWF © 2008 (developed by Pack)