Нарэшце - перамога. Хай і не над найдужэйшым супернікам і нават не ў чэмпіянаце, а ў кубку, але ўсё ж любая перамога паднімае настрой і ўмацоўвае веру ў будучыню. Чым чорт не жартуе, можа кубак будзе Наш))) У Слоніме прысутнічала каля 30 зялёна-белых. На выездзе шмат весялосці, здзекаў і іншых атрыбутаў. Прыемна здзівіла адэкватнасць прадстаўнікоў мясцовай міліцыі. На запалены дым не было ніякіх правакацый і спроб улезці на сектар.
Усюды б такіх разумных прадстаўнікоў правапарадку))) |