Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

14 тур. 2 жніўня. ФК Гомель – Нёман (Гародня) 0:3

У гэты дзень футбол прынёс зялёна-белым толькі адмоўныя эмоцыі. Пачынальна з незразумеласцяў з кіраўніцтвам стадыёна і сканчаючы рахункам на табло пасля фінальнага свістка. 0:3 другі раз запар яшчэ і ад Нёмана… Сектар у гэты дзень сабраў каля 80 зялёна-белых. Шыза была практычна без перапынкаў. Аднак, гучнасць і зладжанасць жадала лепшага, чаму "спрыяла" гульня. Напачатку матчу была паднята расцяжка "Саша, сардэчна запрашаем дахаты!" для Аляксандра Шагойка, які з 2 круга зноў зайграў у Нашым клубе. Дарэчы, толькі Шагойка і выяўляў хоць нейкую актыўнасць на фоне бляклай гульні астатняй каманды. Бываюць розныя гульні і розныя вынікі, аднак падыход да сектара для каманды стаў добрай традыцыяй.Мы заўсёды будзем побач і верым, што гульцы нарэшце-ткі знойдуць сваю гульню.





GWF © 2008 (developed by Pack)