Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/4 кубка ФК Гомель - МТЗ-Рыпа 2:0

Госці з'явіліся, прыкладна, за гадзіну да матчу ў кампаніі з органамі і пакруціўшы пальцамі з вокнаў і люка аўтобуса адправіліся наўпрост у адстойнік на стадыён. Тэлефонныя аповяды страшных гісторый пра другі аўтобус-прывід (можа быць гэтыя байкі былі з-за колькасці і якасці іх складу?) вымусілі акцыянераў пратырчаць у марных чаканнях, на месцы запланаваных каляфутбольных баталій да самага пачатку матчу. Дэбілізм новаўвядзенняў нашага кіраўніцтва ў правілах праходу на сектар забяспечылі адсутнасць на ім у гэты дзень якой б небудзь падтрымкі. Па гульне варта згадаць аб тым як “пацешыў” суддзя: судзейства ўзроўня сустрэч каманд заняпалых ДЮСШ, дзе ролю арбітра выканаў блізкі сваяк адной з каманд - усе свісткі і карткі ў адзін бок. Пад канец гульні ў адрас арбітра (услых, дружна і гучна) раздавалася параўнанне яго асобы з героем чэлябінскага фрэзероўшчыка з адной вядомай перадачы. Тым не менш, Наш ФК, хоць і ўжо далёка не ў поўным складзе, выйграў гэты матч. Нашы госці пасля матчу, у суправаджэнні ўсё тых жа органаў, пагрузіліся ў свой прасторны аўтобус і расчыніліся ў клубах дыму з наштосьці кінутай імі з люка прама на прыпынак грамадскага транспарта з мірнымі грамадзянамі дымавухі.







GWF © 2008 (developed by Pack)