Нажаль, цуду другі раз не здарылася))) Крыўдны першы прапушчаны мяч на 46 хвіліне 1 тайма, калі б не ён, то ўсё магло б быць па-іншаму. Аднак, вынік, як той казаў, на табло. БАТЭ працягвае ўпэўнены шлях да чэмпіёнства ў гэтым сезоне. На сектары каля 130 зялёна-белых. Галасавая падтрымка на добрым узроўні ўвесь матч. Нават не вытрымаў барабан, прыйшлося ў паспеху адшукваць запасны. На сектары выдатная атмасфера, новыя сцягі, невялікая харэаграфія з плашчакамі. Каманда, не гледзячы на 0:3, знайшла ў сабе сілы і падышла да сектара пасля фінальнага свістка падзякаваць за падтрымку. У стаўленні апанентаў трошкі крэатыву ў расцяжцы "А-ссс-тыньце". Уласна толькі ў гэтай расцяжцы і складаўся ўвесь каляфутбол ))), бо больш нічога характэрнага ў гэты дзень не адбылося. |