Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

12 тур. 5 ліпеня. Дынама (Менск) – ФК Гомель 1:2

Калі-небудзь мары спраўджваюцца))) Нарэшце-ткі наша каманда змагла перапыніць чараду з госцевых параз. І не проста перапыніць, а атрымаць перамогу над адным з лідараў нашага чэмпіянату! На выездзе каля 40 зялёна-белых. Падтрымка на належным узроўні ўсю гульню. Неяк дзіўна глядзелася шыза дынама, усю гульню нейкая млявая і невыразная, нягледзячы на вялікую колькасць народа на сектары. Нажаль, гэта ўжо не тое Дынама, якое калісьці задавала ўзровень ультры для ўсёй Беларусі. Нажаль для Дынама, але да шчасця для нас і менская каманда апынулася ў ролі прайграўшага. Нарэшце Гомель паказаў добрую гульню і заслужыў на ўсё 100 гэту перамогу. Мы верылі і наша вера матэрыялізавалася! На зваротным шляху зялёна-белыя сустрэліся з камандай на трасе. Бурныя віншаванні жадалі завяршыць падкіданнем у паветра Андрэя Міхайлавіча. Аднак, ён аддаў перавагу сціпла схавацца ў аўтобусе. Такія перамогі па праўдзе з'яўляюцца крыніцай яшчэ большай веры ў тое, што Мы ўсё разам робім і надаюць велізарны зарад аптымізму.





GWF © 2008 (developed by Pack)