Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

11 тур. 26 чэрвеня. ФК Гомель – ФК Смаргонь 3:2

Ізноў, пасля амаль што месячнага перапынку, футбол вярнуўся на "Цэнтральны". Добрая традыцыя хатніх перамог працягваецца. Аднак, перамога над аўтсайдарам нашага чэмпіянату далася Гомелю нялёгка, са мноствам памылак і недакладнасцяў. Аднак, вынік, да нашага шчасця, на табло. У пятніцкі вечар 13 віраж не сабраў шмат зялёна-белых (каля 70). Аднак, не гледзячы на колькасць, галасавая падтрымка на належным узроўні. На матчы была рэалізавана пераклічка паміж сектарамі (нашым і заўзятараў), якая так доўга абмяркоўвалася ў інэце. Для першага разу атрымалася задаволена-ткі нядрэнна, улічваючы яшчэ і той факт, што менавіта пасля пераклічкі быў забіты першы гол Гомелю. Спадзяемся, што гэты пачын будзе працягнуты і далей на наступных гульнях...... P.s. 2006 год для зялёна-белых выдаўся вельмі жорсткім. Мы страцілі двух сваіх таварышаў і паплечнікаў. Тры гады, як адзін за адным трагічна загінулі Андрэй "Грындэр" (02.04.2006) і Павел Корань (10.06.2006). Хлопцы, Вы заўсёды разам з намі і назаўжды ў нашых сэрцах...





GWF © 2008 (developed by Pack)