Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

11 тур. 03 чэрвеня. ФК Гомель - Нёман (Гродна) 2:2

У суботу ў рамках 11 тура наш вялікі і магутны сустракаўся з Нёманам. Гульні з гродзенскай камандай у апошнія гады заўсёды напружаныя і цяжкія ў гульнявым плане, не стаў выключэннем і гэты вечар. На хатнім віражы каля 120 зялёна-белых. 5 вялікіх сцягоў візуальна дапаўнялі добрую галасавую падтрымку каманды. Ужо на 5 хвіліне прапускаем гол з далёкага ўдару, на 27-й параўноўваем, а на 31-й выходзім наперад. Каманда пастаянна напружвае абарону гасцей. Аднак у сярэдзіне другога тайма Нёман параўноўвае. Канцоўка сустрэчы выйшла нервовая і адна і другая каманда не раз маглі забіць. У выніку забіваем мы, але суддзя з-за вельмі спрэчнага афсайду адмяняе гол. Дзякуй гульцам за самааддачу і сапраўдныя футбольныя эмоцыі ад матчу. Ідзем далей, пасля невялікай паўзы выезд у Гарадзею.












GWF © 2008 (developed by Pack)