Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

5 тур. 30 красавіка. ФК Гомель - ФК Слуцк 0:1

26 красавіка беларусы як і ўвесь свет ўспаміналі трагічную дату, звязаную з выбухам на Чарнобыльскай АЭС. Зялёна-белыя не засталіся ў баку і на матчы гэтак жа ўзгадалі гэтую трагічную дату, якая для нашага рэгіёну стала вялікім болем. Гэтая дата служыць напамінам, як не бяспечна атамная энергія і з якой асцярогай трэба яе выкарыстоўваць і ці трэба наогул яе выкарыстоўваць... што для нас усіх вельмі актуальна, у сувязі з будаўніцтвам АЭС ужо на тэрыторыі нашай краіны...
Невялікім тэкставіком вырашылі падбадзёрыць нашых украінскіх сяброў з Дняпра, якім цяпер вельмі нялёгка і іх фк у літаральным сэнсе змагаецца за выжыванне. Зялёна-белы віраж ў гэты дзень сабраў каля 170 чалавек. Прапусціўшы ў сярэдзіне першага тайма гол, наша каманда ўвесь пакінуты час ляцела наперад забіць, але госці разумна абараняліся і не дазволілi сабе даць шанец нашым гульцам зраўняць лік. Першае паражэнне ў сезоне пры не самай горшай гульні. Ідзем далей, на чарзе выезд на Дынама ў сталіцу! Гасцей са Слуцка прыбыла каля 60 чалавек з нядрэнны гукавой падтрымкай.















GWF © 2008 (developed by Pack)