Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

4 тур. 23 красавіка. Іслач - ФК Гомель. 0:1

У нядзельны вясновы дзень шлях зялёна-белых ляжаў у Менск на гульню супраць ФК Іслач. Надвор'е ў гэты дзень было вельмі пераменлівым, як курсы валют) Дарэчы, гэта першая афіцыйная гульня нашых каманд. ФК Іслач маладая каманда афіцыйна прапісаная ў Менскім раёне, аднак усе гульні праходзяць у Менску. Наведвальнасць гульняў Іслачы жадае лепшага, не стала выключэннем і наша гульня. У агульнай складанасці на трыбунах было каля 200 чалавек (гэта антырэкорд чэмпіянату), з іх зялёна-белых каля 40 чалавек. На гасцявым сектары прысутнічалі двое нашых сяброў з Днепрапятроўска, за што ім асобны рэспект. Таксама сваёй прысутнасцю на выездзе парадаваў адзін з прадстаўнікоў нашага амерыканскага філіяла. Yes, it is)) Яму і было даверана завесці некалькі даўно не гучаўшых нашых зарадаў. У такім становішчы на стадыёне наш гасцявой сектар выступаў у ролі гаспадароў. Гомель вёў у ліку з першага тайма і спакойна давёў гульню да перамогі. Першая перамога на выездзе! Усеагульная весялосць фанатаў і гульцоў. «Мы Гамеля» - пераможны кліч над стадыёнам!














GWF © 2008 (developed by Pack)