Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

3 тур. 15 красавіка. ФК Гомель - Славiя (Мазыр) 2:0

Чарговая прынцыповая гульня чэмпіянату. Дарэчы, у зімовых таварыскіх гульнях менавіта з мазырскай камандай у нашага ФК ня выходзіла якаснай гульні. Зялёна-белы віраж сабраў каля 170 чалавек. Радуе сваёй актыўнасцю і супрацьлеглыя сектара нашых актыўных заўзятараў. Агульная ж колькасць гледачоў на "Цэнтральным" ў гэты вечар склала каля 4,5 тысяч.У сувязі з чарадой траўмаў шмат у каго з нашых гульцоў, быў зроблены тэкставік у іх падтрымку. Хлопцы, жадаем вам здароўя і хутчэй вяртайцеся ў гульню.
Напал абласнога дэрбі адчуваўся на кожным метры поля. Супернік гуляў вельмі брудна, чаму вельмі спрыяў суддзя, не даючы свісток пры відавочных парушэннях. У выніку лазарэт папоўнілі яшчэ двое гульцоў: нападаючы Нівалда і брамнік Рудзянок.
Пасля першага гола ў вароты Славіі перавага была на баку Гомеля, аднак паставіць тлустую фінальную кропку другім голам ўсё ніяк не атрымлівалася. Зялёна-белыя актыўна гналі каманду наперад, нервовыя апошнія хвіліны матчу і экстаз на трыбунах і на поле ад другога гала ў вароты гасцей. Пасля фінальнага свістка каманда па традыцыі ў сектара і разам з фанатамі святкуе першую перамогу ў чэмпіянаце. Толькі разам мы пераможам!




















GWF © 2008 (developed by Pack)