Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

2 тур. 9 красавіка. Шахцёр (Салігорск) - ФК Гомель 0:0

Першы выезд пасля вяртання клуба ў вышэйшую лігу! Добрая гульня ў папярэднім туры давала надзею на нядрэнны вынік і ў гасцявой сустрэчы ў горадзе шахцёраў. Гасцявы сектар сабраў каля 90 зялёна-белых з нядрэннай гукавой і візуальнай падтрымкай. Вялікія і сярэднія сцягі ўпрыгожвалі выязны віраж. Радуе прысутнасць на выездзе і "старой школы", якая прыехала на аўто і маладых фанатыкаў, якія прыехалі на сабаках. У адзінстве наша сіла! Дзякуй слуцкім хлопцам, рады былі бачыць у такой колькасці. Каманда ў матчы паказала характар і білася на кожным участку поля. Гэта радуе, і дае надзею, што з менш знакамітымі апанентамі каманда пакажа больш яркі і атакуючы футбол. Падрабязнасці дарогі, а так жа ўсе лепшыя моманты апусцім - такое трэба бачыць, а не чытаць;) Скажам толькі, што транспарт, на борце якога былі самыя гарачыя галовы вельмі доўга ехаў у горад над Сожам :)
Чарговы раз пару слоў жадаецца сказаць пра чалавечыя і прафесійныя якасці Сяргея Мацвейчыка. Чалавек ніколі не забывае, дзе пачынаў і хто быў з ім побач. Ён заўсёды аддае належнае зялёна-беламу віражу. Мы так жа імкнемся ўсяляк дзякаваць яму за адданасць нашаму сяброўству і родным колерам. Сяргей быў і застаецца прыкладам для ўсіх футбалістаў і асабліва для выхаванцаў нашага клуба. Моця, ты - лепшы!) Усіх чакаем на хатняй гульні супраць пеўняў. GWF НАЗАЎСЁДЫ!















GWF © 2008 (developed by Pack)