Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1 тур. 1 красавіка. ФК Гомель - ФК батэ 1:1

Такім чынам, спадары, пачатак сезону! Усе зялёна-белыя чакалі гэтага з нецярпеннем. Першы матч і адразу ж сустрэча з "вечнымі сябрамі". Што яшчэ трэба для выдатнай атмасферы і хуткага абуджэння пасля зімовай спячкі міжсезоння? :)
Матч пачаўся для зялёна-белых значна раней за 1 красавіка. Падрыхтоўка да матчу вяртання ў вышэйшую лігу ішла поўным ходам. Дзякуй усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу!
Палатно "Рваць і кідаць" наладжвала каманду на бітву на поле супраць прынцыповага суперніка. Усё атрымалася, як і хацелі! Хлопцы біліся на поле за сябе, за ўсіх 7.500 заўзятараў, якія прыйшлі на «Цэнтральны» ў гэты дзень і гналі каманду наперад. На сектары гукавая падтрымка была на ўзроўні, але можна і лепш. Адзначым, што выдатна падтрымлівалі каманду і на 2-3 сектарах. Новыя сьцягі і двуручнікі на зялёна-белым віражы.
У гэтым годзе вырашылі некалькі памяняць стэрэатыпы і павіншаваць нашых «залатнікоў» не толькі перад зялёна-белымі, а перад усім стадыёнам. Горад павінен ведаць сваіх герояў)) У перапынку ўсіх васьмярых залатнікоў 2016 павіншавалі ў цэнтральным крузе стадыёна. Кожны атрымаў памятную суколку і абанемент на сезон 2017.
У другім тайме каманда па-сапраўднаму секлася на полі. Па выніку параўноўваем лік 1:1. На прыканцы матчу 2 нерэалізаваных галявых моманта, якія маглі паставіць тлустую пераможную кропку ў гэтай сустрэчы, аднак не лёс... Дзякуй гульцам, дзякуй кожнаму хто быў у гэты вечар на стадыёне. Мы вярнуліся!
Асобны прывітанне ўсім нашым пацучыным хейтарам і барысаўскім недахуліганам. Больш "ангельскага стылю" на бясплатных басах, хлопцы. Галоўнае самі сябе не ашукайце(с)





















GWF © 2008 (developed by Pack)