Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

23 тур. 16 кастрычніка. ФК тарпеда (Менск) - ФК Гомель 0:1

Пасля чорна-белых пантоў ў Гомелі ў цэнтры горада пад пільным вокам месный "спадароў ў цывільным", вырашана было даць шанец хлопцам растлумачыць, да чаго ўсё гэта было ў першым крузе.
Маршрут па автазу быў спецыяльна распрацаваны для зручнасці прымаючага боку, каб у сяброўскай атмасферы ўспомніць старыя добрыя часы. Быццам і аўто было з бадзёрымі прывітаннямі ў наш адрас і абяцаннямі, што паляна накрытая і мяса для шашлыка марынуюць. Быццам бы вось вось ужо, ан не... Патупаўшы па ваколіцах, зрабіўшы фота, трапляем ў абдымкі АМАПа. Перад стадыёнам дасканалы дагляд і палымяная гаворка нейкага туза ў пагонах пра тое, што ён усё пра нас ведае і што лепш усё "флаеры" здаць добраахвотна))
Апошні выезд у першай лігі. На выездзе 60 фанатыкаў, з шыкоўнай гукавой падтрымкай ў першым і чадам ў другім тайме. Каманда выйграе прынцыповы матч! Выйграе без шматлікіх лідэраў, якія выпалі з-за траўмаў, у настроенага суперніка. Што-што, а першая ліга дала штуршок не толькі ў гульнявым, але і ў маральна-валявым плане нашым хлопцам. Што яшчэ трэба? Каманда змагаецца, каманда перамагае! Эмоцыі разам з камандай, захаваныя на фота, застануцца ў шматлікіх у памяці.
Выязныя гульні скончыліся. У гэтым годзе мы іх правялі даволі прадуктыўна. Піра, весялосьць, падтрымка і радасць перамог. 3 хатнія гульні і мы перанясем гэтыя эмоцыі ў вышэйшую лігу ...
















GWF © 2008 (developed by Pack)