У пачатку кастрычніка зялёна-белыя паўдзельнічалі ў міні-футбольным турніры WBC (Дынама Кіеў). На жаль, з групы так выйсці і не ўдалося, хоць гулялі здаецца, і нядрэнна. Мора пазітыўных эмоцый, размоў і выдатнай атмасферы. Дзякуй хлопцам з Кіева за запрашэнне! Не гледзячы на бурныя начныя тусоўкі, чэргі на мяжы і г.д. зялёна-белыя, якія ідуць на «золата», паспелі наведаць хатні матч 22 тура са Смалявічамі. За што ім двайны рэспект:) |