Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/16 Кубка Беларусі. 1 верасня. ФК Гомель - Дынама Менск 0:1

Кубак краіны воляй жэрабя ў 1/16 звёў Гомель з Дынама Менск. Гульня першапачаткова павінна была адбыцца летам, аднак, з-за ўдзелу Дынама ў еўракубках, была перанесена на верасень. Цікавасць гледачоў да гульні ў «дзень ведаў» была высокая, нягледзячы на тое, што гульня праходзіла ў будны дзень. На «Цэнтральным» сабралася каля 4 тысяч гледачоў. Зялёна-белы віраж склаў каля 120 фанатыкаў. Прыемна было бачыць якасны ўзроставы склад сектара. Добрая візуальная падтрымка, гучныя зарады і ўпэўненая гульня нашых гульцоў давала надзею на праходжанне ў наступную стадыю. Аднак, аддаўшы ўсе сілы атацы, прапускаем на апошніх хвілінах гульні... Сектар гасцей каля 60 чалавек.












GWF © 2008 (developed by Pack)