Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

15 тур. 21 жніўня. ФК Гомель - Дняпро Магілёў 3:2

Сустрэча з сябрамі з Магілёва - гэта заўсёды пазітыў. На стадыёне і за яго межамі асаблівая сяброўская атмасфера, выключэннем не стала і гэтая сустрэча. Сам жа матч насіў статус гульні двух лідэраў. Напал адчуваўся на поле і ўжо ў пачатку гульні мы прайгравалі. Але, як і ў мінулым туры, каманда не здавалася і шукала шанцы ў чужых варот. Як пад капірку мінулы тур: перамога на апошніх хвілінах з лікам 3:2. На сектарах выдатная атмасфера, некаторыя людзі па тайме пабывалі на абодвух віражах. Трэба адзначыць і цікавасць гледачоў у цэлым, людзей на стадыёне было нязвыкла шмат. Дзякуй гульцам за самааддачу, а Дняпру пажадаем выхаду ў вышэйшую лігу разам з намі!



















GWF © 2008 (developed by Pack)