Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

10 тур. 26 чэрвеня. ФК Гомель - ФК тарпеда (Менск) 2:0

Нядзельная гульня звяла воляй календара Гомель з менскім Тарпеда. Вельмі даўно не сустракаліся на поле зялёна-белыя з чорна-белымі. Сумесны склад турыстаў з Менска і Жодзіна ў колькасці каля 50 прыбыў у цэнтр Гомеля за пару гадзін да матчу. Усё зрабіўшы па олдскул, чорна-белыя высадзіліся на галоўнай плошчы горада. Прагуляўшыся па парку з «агнямі», рушылі па Савецкай да стадыёна. З улікам таго, што ў горадзе адзначалі «Дзень моладзі» з узмацненнем колькасці міліцыі на вуліцы і маршруту з багаццем відэакамер, ім усё гэта ўдалося проста неяк чароўна. На жаль, старыя добры часы з сумеснымі братаннямі на галоўных вуліцах горада вярнуць у гэты дзень не ўдалося...
На зялёна-белым віражы стабільная сотня адданых фанатыкаў з добрай шызой, чаму спрыяла гульня каманды. 2:0 пасля фінальнага свістка і 3 ачкі ў скарбонцы.










GWF © 2008 (developed by Pack)