Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

8 тур. 5 чэрвеня. ФК Гомель - ФК Зорка-БДУ (Менск) 1:0

Пачатак лета, пара, калі студэнты здаюць свае экзамены, выпускнікі школ развітваюцца з ёю, а гомельскія фанаты як заўсёды ідуць на стадыён. Нядзельны матч з менская "Зоркай" наведала каля 80 зялёна-белых, але не гледзячы на адносна невялікую колькасць, у гукавой падтрымцы толькі дадалі ў параўнанні з апошнімі гульнямі. Матч выдаўся не просты, дарэчы супернік яшчэ ні разу не перамагаў Гомель і рваўся змяніць статыстыку асабістых сустрэч :) Каманда ўвесь матч ішла толькі ў атаку, але хранічная хвароба "нерэалізаваных момантаў" не давала голу адбыцца. Але доўгачаканы гол быў усё-такі забіты па класіцы жанру на 89 хвіліне)) Зялёна-белы віраж святкуе з камандай ужо 8 запар перамогу! Хочацца верыць, што такая серыя працягнецца да канца сезону! Да гасцявога сектара ў гэты дзень дабраўся адзін фанат з Менска.









GWF © 2008 (developed by Pack)