Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

7 тур. 28 траўня. ФК Слонім - ФК Гомель 0:2

Вярніце мне мой 2010-ы (с)
Прыкладна пад такім лейтматывам прайшоў выезд у горад Слонім. У гэтым самым горадзе дэсант зялёна-белых апошні раз быў як раз у 2010. І падзеі таго года радыкальна мянялі стаўленне мясцовых шэрыфаў да нас. Яны памятаюць))
Дарога на выезд ва ўсіх была свая, воляю лёсаў. Але вынік быў адзін - усіх прынялі копы. У некаторых выпадках дзякуючы сваёй "аператыўнай працы", у некаторых "дзякуючы пільнасці насельніцтва". Ужо вельмі здзіўляе мясцовае насельніцтва прагулкі дужых хлопцаў у складзе больш за 3-х чалавек ...
Даставіўшы ўсіх на стадыён, каго раней - каго пазней, рэжым "мясцовага шэрыфа" толькі ўзмацніўся. Здымка дадзеных на камеру. Натуральна на выездзе зноў былі "Янчанка", "Мілеўскі", "Мядзведзеў" і яшчэ шмат каго са складу ФК Гомель розных гадоў;)
Вынік: на сектары 35 фанатыкаў і якасная падтрымка, але не самы топ з-за спёкі. Копы пры кожным шолаху падлятаюць да сектара, на што атрымліваюць адэкватную крытыку)) Хлопцы на поле годна змагаліся, перамаглі, хай і не ў адназначнай гульні. Сашы Янчанка жадаем фарту. Усё павінна нарэшце-то атрымаецца. Пасля гульні традыцыйныя братання з футбалістамі. У той момант на 35 зялёна-белых было 35 «ахоўнікаў»... Паездка дадому ва ўсіх была даволі мірная, але "старая гвардыя" не падкачала;)
Катайце на выезды, калі жадаеце ведаць больш. Паверце, у справаздачы не трапляе вельмі многае;)












GWF © 2008 (developed by Pack)