Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

5 тур. 15 траўня. ФК Гомель - ФК Баранавічы 4:1

Каля 120 зялёна-белых прыйшло на нядзельны матч супраць Баранавічаў. Менавіта на гэтай хатняй гульні было вырашана павіншаваць саміх сябе і ўсё чалавецтва з чарговым днём нараджэння зялёна-белага руху. Нагадаем, што 9 траўня нам споўнілася 27. 27 гадоў за Гомель заўжды і ўсюды! Усім ворагам на злосць)) У пачатку матчу было паднята спецыяльна падрыхтаванае святочнае палатно абрамляючае сектар. Ружы, серпантын, канфеці, сцягі дапоўнілі атмасферу. На сектар прыйшло не мала "старых" фанатыкаў, якія даўнютка ўжо не дабіраліся да 13 і 12. Спадары, трэба часцей сустракацца :) У перапынку парадавалі сваёй «запПпальнасццю» дзяўчаты з групы падтрымкі нашага ФК))) Каманда ж не засталася ў баку ад святочнага настрою і нарэшце парадавала багаццем галоў, якіх было 4, маглі нават і больш. Пасля гульні фанаты і каманда разам святкуе поспех, сумесная пераклічка і ўзаемныя апладысменты. Гасцявы сектар - 8 асоб.



















GWF © 2008 (developed by Pack)