Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

4 тур. 7 траўня. Хімік (Светлагорск) - ФК Гомель 0:1

Вось і пачалося, мы зноў баразнім прасторы маленькіх гарадкоў і населеных пунктаў, у якіх вялікі футбол бывае вельмі рэдка. На выезд у Светлагорск адправіліся каля 120 зялёна-белых. Хочацца таксама згадаць пра мабыць першы мота выезд:) Адзін з зялёна-белых прыбыў у Светлагорск на матацыкле! Ён усё-такі напэўна першы, таму што іншых такіх жа прэцэдэнтаў нашы «старажылы» не ўзгадалі)) Стадыён "Хімік" тыповы для першай лігі, затое там ёсць свая адпаведная атмасфера і ёсць сауна) На здзіўленне да матчу былі нават падрыхтаваны праграмкі, у якіх год заснавання нашага клуба значыўся 1910 :) Дагляд быў на здзіўленне лаяльным. На сектары зарады на выдатным узроўні, чаму спрыяла і акустыка стадыёна. Стан мясцовага газона адбілася на гульні, якая не адрознівалася хуткасцю. Дзякуй фартуне, рэалізаваны пенальці дазволіў вывезці 3 пераможных ачкі. Трохі піра і слэм пасля забітага гола. Пасля фінальнага свістка святкуем перамогу з камандай і едзем дадому. Толькі разам мы пераможам!

















GWF © 2008 (developed by Pack)