Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

3 тур. 30 красавіка. ФК Гомель - ФК Прамень (Менск) 1:0

Суботні матч трапіў на прадвелікодны дзень. Не стала сюрпрызам нізкая колькасць гледачоў на стадыёне ў цэлым і на зялёна-белым віражы у прыватнасці. Каля 1000 на трыбунах і каля 100 чалавек на 13,12 сектарах. «Прамень» прыехаў да нас у статусе лідара чэмпіянату :) Яшчэ ўчорашні пачатковец Другой лігі рваўся даць бой нашаму клубу. Але «Прамень» цалкам згас пасля гола Яўгена Барсукова. Як у першым так і ў другім тайме ход гульні быў пад кантролем нашых гульцоў. Гасцявой сектар чакана пуставаў. Пасля заканчэння матчу ля сектара каманда традыцыйна з фанатамі адзначае перамогу.












GWF © 2008 (developed by Pack)