Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

GWF дорыць падарункі. 5 студзеня. Зялёна-белыя віншуюць дзяцей

У пярэдадне Каляд зялёна-белыя па добрай традыцыі ператвараюцца на некаторы час у добрых чараўнікоў і спрабуюць падарыць трошкі радасці і ўвагі дзеткам, якія абдзелены бацькоўскай увагай. У гэтым годзе для наведвання быў абраны Гомельскі дом дзіцяці. Так як дзеткі ў Доме дзіцяці ў асноўным да 3 гадоў, былі набыты самыя неабходныя і заўсёды запатрабаваныя падгузнікі:) Куплена іх было каля 1,5 тысячы штук. Таксама былі падораны розныя наборы развіваючых гульняў, канструктараў, цацак у першую чаргу накіраваных на развіццё дробнай маторыкі дзяцей. Зялёна-белыя прайшлі па групах, пазнаёміліся з дзеткамі і павіншавалі іх з надыходзячымі Калядамі. Як паведамілі работнікі Дома дзіцяці, самае галоўнае, чаго не хапае дзеткам - гэта кантактавання і асабліва кантактавання менавіта з мужчынамі, бо працуюць там практычна адны жанчыны.
Дзякуй усім зялёна-белым, хто паўдзельнічаў у гэтай добрай справе, здаваў грошы, ездзіў за пакупкамі, дапамог з транспартам і аказаў любую пасільную дапамогу і падтрымку.
P.s. таксама ў наступным была рэалізавана яшчэ адна просьба ад Дома дзіцяці - адноўлены іх сайт і дамен (domrebyonka.by), які адышоў у лета з-за адсутнасці сродкаў (дзякуй дызайнеру, праграмістам і ўсім, хто зусім бязвыплатна адгукнуўся на гэтую добрую справу).












GWF © 2008 (developed by Pack)