Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

25 тур. 31 кастрычніка. Славія (Мазыр) - ФК Гомель 3:1

Выезд прайшоў пад дэвізам "Green White Invasion" у helloween)) Гасцявы сектар быў аформлены «па прыгажосці». З першых хвілін зялёна-белыя ў колькасці 200 чалавек паказалі, хто гаспадар на стадыёне і грунтоўна зашызелі. Усё ж выезд у Мазыр нейкі асаблівы для зялёна-белых фанатыкаў)) Але ён асаблівы не толькі для іх. Не меншы склад прывезлі і «шэрыя чалавечкі». Прысутнічалі напэўна ўсе падраздзяленні і структуры і мноства «каракулевая шапак», відэаздымка з усіх бакоў і ракурсаў, чаму можа толькі пазайздросціць Беларусь 5 з іх трансляцыямі матчаў. Пасля першага гола ў вароты Славіі невялікае піра на гасцявым сектары і надзея на паспяховы зыход сустрэчы. Аднак 3 галы ў адказ і бывай Першая ліга ... Пасля матчу ўсіх у ачапленні вязуць з горада. Мясцовыя ж «асабліва смелыя» птушыныя вырашылі выпусціць ўвесь свой гнеў у паказванне факаў, падышоўшы да картэжу машын зялёна-белых, якія спыніліся на светлафоры. Мабыць яны спадзяваліся на тое, што дзверы ў машынах не адчыняюцца, аднак яны памыліліся)) Першыя «асабліва смелыя» атрымалі пендаляў, астатнія бліснулі пяткамі, а далей спрацаваў амап...
















GWF © 2008 (developed by Pack)