Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/4 кубка. ФК Гомель – Нафтан (Наваполацк) 1:2

Такім чынам, панеслася. Доўгачаканы пачатак сезону! Кіраўніцтва стадыёна вырашыла, што гульня ў Гомелі – гэта занадта проста і матч перанеслі ў Магілёў. Халодная суботняя раніца, снег і жудасны вецер. Але гэта не збянтэжыла зялёна-белых і ў Магілёў прыбыла каля 120 супорцераў + даволі прыстойная колькасць простых балел. Дадзены факт прыемна здзівіў. Магілёўскія ахоўнікі, як заўжды, сардэчна сустракалі на трасе ўвесь транспарт з гомельскімі нумарамі. Прыстойная падтрымка, двурушнікі і голы торс ў канцы матчу - усё гэта на фоне бляклай гульні нашага ФК. Вынік - крыўдны прапушчаны мяч на апошніх хвілінах і лік 1:2. Надзеі на кубак пачалі раставаць, як снег па вясне. Аднак, жадаецца верыць, вядома ж, у лепшае! На матчы АМАП крычаў, пры любой спробе рухаў на сектары, спасылаючыся на далікатнасць канструкцыі трыбуны. Пасля гала і ўслед за ім слэма, ахоўнікі парадку, аднак, не вырашыліся ўлезці на сектар. Пасля гульні не было дурных канвояў (мабыць з-за прыстойнай колькасці прыехаўшых). Фанаў адпусцілі на ўсё чатыры бакі.








GWF © 2008 (developed by Pack)