Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

15 тур. 9 жніўня. Нёман (Гродна) - ФК Гомель 1:0

Самы далёкі выезд для зялёна-белых у Гародню ввыпаў у самыя гарачыя дні жніўня. На вуліцы +35, але не гледзячы на анамальныя тэмпературы 26 чалавек адправіліся падтрымаць родны клуб. Адзін з выездзюкоў прымудрыўся ўзяць сабой у гэта вандраванне гітару, завошта яму велізарны рэспект! Не паспеўшы толкам змясцуецца на сваіх месцах у цягніку, зялёна-белыя адразу трапляюць у кампанію да "шэрых чалавечкаў". Перапіс, прафілактычныя гутаркі і г.д. пасля чаго з пачуццём выкананага абавязку спадары паліцаі выдаліліся. А затым: душэўная атмасфера, выдатная кампанія, песні пад гітару, анамальная спякота, просьбы правадніцы, чарговыя пагрозы "шэрых чалавечкаў", невялікі сон. Паблізу ўжо канчатковы пункт шляху, чарговае спатканне ўжо з іншымі паліцаямі ў цягніку. Па прыездзе "сустрэча з аркестрам" ужо ад мясцовага Раус, ад якой спісацца атрымалася ў большай часткі выязнога складу. Пагуляўшы па горадзе, прынята рашэнне рухаць на рэчку, закупіўшы запасы правізіі. Выдатны адпачынак, водныя працэдуры і пляжны футбол. Добранька адпачыўшы, адпраўляемся на стадыён. Шыза госцевага сектара на добрым узроўні ўвесь матч. Не абыйшлі бокам і былога гульца Гомелю. Як вынік гучыць зарад: "Севасцьянаў, ты нас чуеш? Колькі плацяць у Гародне?))) Па гульні было відаць, што хлопцы імкнуцца, было некалькі вострых момантаў, але нажаль, прапушчаны гол і губляем каштоўныя ачкі. Пасля фінальнага свістка каманда ў сектара і дзякуе за падтрымку. Дарога назад нічым асоба не запомнілася, акрамя трэцяга перапісу ад "шэрых чалавечкаў". p.s. А гітару на сектар так і не пусцілі:(











GWF © 2008 (developed by Pack)