Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

14 тур. 11 ліпеня. Белшына (Бабруйск) - ФК Гомель 3:1

У Бабруйск "уварваліся" з усіх бакоў! Госцевы сектар сабраў у агульнай складанасці каля 120 чалавек. Дзякуй хлопцам з Магілёва, Слуцку і Жлобіна за падтрымку на гэтым выязным матчы. Шыза на ладным узроўні ўвесь матч, чаму не змог перашкодзіць нават дробны дождж і лік на табло. Сектар жа гаспадароў у гэты дзень сабраў у 3 разы менш народа. Не абыйшлося і без "асаблівых ласак" на роўным месцы з боку шэрых. Цытата: "Нам толькі б загад, мы б вас тут усіх адразу паклалі!.." Увогуле, нашы пачуцці ўзаемныя)) Што да самай гульні, то галавакружныя адчуванні ад першага гала, забітага нашымі гульцамі, хутка зніклі 3 галамі ў адказ… чарговая выязная параза. Чакаем наступнага матчу…












GWF © 2008 (developed by Pack)