Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

11 тур. 21 чэрвеня. ФК Слуцк - ФК Гомель 0:0

У дружалюбны для нас Слуцак адправілася каля 50 зялёна-белых. Татальнае вязалава па дарозе, з фатаграфаваннем, перапісам і іншымі "хароствамі" ад мясцовых шэрыфаў. Нейкая дакучлівая ідэя з фатаграфаваннем у правінцыйных "спадароў у шэрым". Такое адчуванне, што гэта нейкі "агрэсіўны маркетынг" і потым гэтыя фатаграфіі (2 штукі 10х15 анфас/профіль і 1 штука 20х30 агульная з сябрамі па выездзе) будуць дасылаць табе дахаты з апавяшчэннямі аб аплаце:) Слуцак сустрэў усё тым жа ўсёабдымным пакаваннем. Як вынік: некалькі гадзін да матчу зялёна-белыя правялі на стадыёне. Сыходзіць купіць вадзіцы і паесці было дазволена толькі па трое, з наступным вяртаннем на стадыён, дзе чакала ўжо наступная тройка ахвотнікаў… Гульня працякала з перавагай небяспечных момантаў ад гаспадароў, хоць зялёна-белыя маглі і выйграць. Шыза выязнога сектара на ладным узроўні ўвесь матч з сумеснымі зарадамі са Слуцкам. Як вынік - у ФК першае ачко ў выязных матчах, спадзяемся не апошняе:)











GWF © 2008 (developed by Pack)