Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

8 тур. 30 траўня. ФК Гомель - ФК Віцебск 2:0

Суботні дзень у Гомелі пачаўся з моцных дажджоў і апошніх званкоў для выпускнікоў школ. Вечар жа быў цалкам паглынуты футболам. Хатняй гульнёй з ФК Віцебск. Дарэчы, даўнютка ўжо віцебская каманда не была на "Цэнтральным". На зялёна-белым віражы 150-160 чалавек з выдатнай атмасферай. На поле нашы хлопцы паказвалі годны футбол. На 36 хвіліне наш выхаванец, Аляксей Цяслюк, адкрывае лік у гульні. На сектары становіцца яшчэ гарачэй, нягледзячы на ўзмацнелы дождж. Візуальна сектар упрыгожаны сцягамі, дзвухручнікамі. Цешыць факт павелічэння колькасці руж на сектары. У другім тайме стадыён ахінуў пунсовы заход, пад які быў забіты яшчэ адзін гол. Чарговая хатняя вікторыя нашага ФК. На сектары Віцебску каля 20 чалавек. Пасля матчу каманда традыцыйна адзначае перамогу разам з зялёна-белым віражом!







GWF © 2008 (developed by Pack)