Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

4 тур. 4 траўня. ФК Гомель - Шахцёр (Салігорск) 1:3

У параўнанні з мінулым турам гледачоў на стадыёне дадалося, нягледзячы нават на тое, што гульню транслявалі па ТБ. Зялёна-белы віраж сабраў парадку 150 зялёна-белых. На матчы быў прэзентаваны новы банар "Лепшы горад-Лепшы клуб". Бадзёрымі зарадамі сектар і ўвесь стадыён гнаў каманду наперад. Аднак падзеі ў гульні развіваліся вельмі хутка і ўжо ў першым тайме прапусцілі 2 гала, але пенальці ў вароты госцяў вярнула невялікую інтрыгу. У наступных нападах маглі і зраўняць лік, але чагосьці не хапіла ў завяршальнай стадыі. У другім тайме госці забілі трэці мяч, што ўласна і паставіла кропку ў гэтым матчы… Як гаварыцца "тушыце святло", што ўласна і адбылося літаральна:) У канцы матчу над віражом загас пражэктар. Пасля матчу ўся каманда ў сектара і дзякуе за падтрымку.










GWF © 2008 (developed by Pack)