Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

3 тур. 23 красавіка. батэ (барысаў) - ФК Гомель 2:0

На першы выезд у сезоне да "вечных сяброў" адправілася каля 100 фанатыкаў. Вялікая частка адправіліся па старай добрай чыгунцы. Копы - асноўная фабула выезду. Яны былі ўсюды. На станцыі Печы, дзе, уласна, і знаходзіцца арэна, ці ледзь не ў кожным кусце(!) знаходзіўся прадстаўнік доблеснай міліцыі. Дойдучы да стадыёна ў суправаджэнні Амапа, перыядычна ўзнікаюць канфлікты і гутаркі, якія пасля разумнай аргументацыі з боку зялёна-белых сканчаюцца мыканнем і пагрозамі. Ужо неяк занадта прадузята ставяцца барысаўскія праваахоўнікі да гасцей з Гомелю. Зусім не зразумела чаму))) Размясціўшыся на госцевым сектары, зялёна-белыя яшчэ да пачатковага свістка пачынаюць падтрымліваць каманду. На сектары вялікія сцягі і банары. У сярэдзіне першага тайма з боку барысаўскага сектара гучаць правакацыйныя зарады ў адрас госцевага сектара нейкага сэксуальна-заклапочанага характару з элементамі нецэнзурнай лаянкі :) На што атрымліваюць у адказ класіку ў выглядзе: "Е5 батэ Е5", "Кабзкі - 3,2,раз" і "польска курва". Пасля чаго непрыемная гутарка на падвышаных тонах споўкмэна і т.зв."сцюардаў". Каманда на поле білася і была камандай! У канцы матчу петарды і зялёны дым. Рэзкая рэакцыя копаў, акружэнне сектара. Генерал, які распавядаў як ён тыдзень таму "паставіў на калены жодзінскіх", сказаў, што ўсіх пакіне на суткі, што ўсё знята на відэа і г.д. Але пасля гутаркі "за жыццё" з некаторымі з зялёна-белых, закамандаваў сваім апрычнікам "прабачыць на першы раз", але неяк гэта не вельмі дапамагло тром фанатыкам, якіх вывелі для "дадатковай гутаркі", пакуль астатніх пакінулі на трыбуне. Як апынулася, па відэазапісу абсалютна не відаць хто і што менавіта выбухаў і паліў (прывітанне сістэмам з распазнаннем сятчаткі вока і г.д.). Аднак, прызначыць вінаватага ўсё ж было неабходна і аднаго з зялёна-белых пакінулі для працягу "гутаркі"… Дарога да Менска ў суправаджэнні Амапа з вясёлымі аповядамі ад "старой гвардыі" і сцёбам над навакольнай рэчаіснасцю.
Менавіта цяпер нас правяраюць на трываласць. Менавіта цяпер трэба быць як ніколі моцнымі і быць разам. GWF непазбежны!









GWF © 2008 (developed by Pack)