Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

GWF дорыць падарункі. 26 снежня. Зялёна-белыя віншуюць дзяцей

Па даўняй добрай традыцыі напярэдадні Новага года гомельскія фанатыкі становяцца зялёна-белымі чараўнікамі і дораць падарункі дзецям з Гомельскага дзіцячага дома. Кожны год даводзіцца прыдумляць нешта новенькае і мяняць фармат, каб не паўтарацца і паспрабаваць падарыць дзецям больш станоўчых эмоцый і ўвагі. На гэты раз было вырашана падзяліць падарункі на 4 часткі. 1 частка - заключалася ў тым, каб непасрэдна пагутарыць з дзецьмі і надаць ім па больш увагі. Было замоўлена 2 інтэрактыўныя шоў-праграмы: «Весёлая навука» і «Шоў мыльных бурбалак». Ўсмешкі на тварах, здзіўленне ў вачах, непадробная цікавасць казалі пра тое, што зялёна-белыя не пралічыліся з гэтым падарункам. Пасля заканчэння фота-сесіі ў мыльных бурбалках ўслед рушыла 2 запланаваная частка :) Конкурсы на веданне элементарных пытанняў па футболе і ФК Гомель, з прызамі ад GWF ўсім удзельнікам. 3 частка падарункаў - футбольныя і баскетбольныя мячы для тых, хто любіць гуляць на вуліцы і вялікі настольны футбол для тых, хто любіць гуляць у памяшканні)) І заключная 4 частка падарункаў - салодкія падарункі для ўсіх ад GWF Дзеда Мароза і святочны салют. Дзякуй усім, хто паўдзельнічаў у гэтай добрай справе, здаваў грошы, купляў падарункі і прыйшоў павіншаваць дзяцей асабіста. Усіх зялёна-белых і іх родных з надыходзячым Новым годам і Калядамі!
















GWF © 2008 (developed by Pack)