Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

32 тур. 29 лістапада. Дынама (Менск) - ФК Гомель 0:2

Апошні выезд сезону фанатыкі з Гомеля прабівалі з дваякім уражаннем ад сезону. Многае атрымлівалася і на трыбунах і за межамі стадыёна, а футбалісты падводзілі практычна ўвесь год. Нягледзячы на ўсе перашкоды, у Менск адправіўся дэсант з прыкладна 100 зялёна-белых. На сектары выдатная падтрымка. Гульня ж, па сутнасці, нічога ўжо не вырашала. Цяперашняя сітуацыя ў клубе, прадказвала глабальнае перастраенне складу з асноўным акцэнтам на сваіх выхаванцаў. Хто, калі не яны вартыя самай гарачай падтрымкі? Шыза даволі вясёлая, шмат прыколаў на сектары. Пасля забітага мяча каманда ў сектара, што надае яшчэ кучу дадатковых эмоцый. Пасля другога мяча ў вароты дынама на сектары дзеяцца пекла)) Пасля фінальнага свістка каманда ў поўным складзе каля сектара з узаемнымі падзякамі. Кожны з гульцоў аддаў сваю футболку хлопцам на сектары. Пасля традыцыйная пераклічка з камандай. Далей дарога дадому. Хто як адзначаў канчатак сезону :) Цягнік, ноч, смех сяброў ... А чаго табе не будзе хапаць гэтай зімой? ..










GWF © 2008 (developed by Pack)