Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

26 тур. 22 лістапада. батэ (барысаў) - ФК Гомель 4:0

У г.п. барысаў адправілася ў агульнай складанасці каля 140 зялёна-белых. Аднак, патрапіць на стадыён атрымалася толькі той невялікай часткі, якая прыехала на афіцыйным аўтобусе, арганізаваным клубам і натуральна пад суправаджэннем. Плюс на сектары прысутнічалі зялёна-белыя, якія прыбылі самастойна і нашы браты з Магілёва. Астатняя ж частка фанатыкаў, якія аддаюць перавагу вольнаму перамяшчэньню па сваёй краіне, прыехала ў барысаў і трохі прагулялася па яго вуліцах. На падыходзе да стадыёна ўсіх бяруць у шчыльнае шэрае кальцо. Накіроўваюць да зваротнага ўваходу на стадыён. Купля ўваходных квіткоў на ўсіх. Феерычная праверка банараў па рэестры, які мабыць, губляе сваю моц пры перасячэнні Менскай вобласці. Частку сцягоў і банараў не дазваляюць наогул да праносу, частку ўсё ж дазваляюць, але "пад асабістую адказнасць". І гэта ўсё не гледзячы на багацце пячатак і подпісаў на кожнай старонцы гэтага самага рэестру… У чарговы раз прывітанне федэрацыі, як той казаў. Пасля гэтых працэдур пачынаецца шмон і праход на стадыён праз аўтазак. Аднак, як апынулася, гэта быў зусім не праход на стадыён) Усіх фанатыкаў згружалі ў дадзены аўтатранспартны сродак і ў некалькі заездаў перамяшчалі ў мясцовае АЎС. Там ужо апавяшчаюць пра вынік матчу, а квіткі прапануюць пакінуць на памяць… Пасля 3 гадзін высвятлення асоб затрыманых фанатыкаў, грузяць зваротна ў транспарт. Аднак, выпусцілі не ўсіх. Некалькі зялёна-белых засталіся на гэты ўікэнд у "гасцінным" гарадку. Як апынулася ў наступстве, уся гэта важданіна была па ар. 23.34 "Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення збору, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетаванні". Г.зн. пройдучыся са спевамі па вуліцы да стадыёна, вы трапляеце ў разрад "небяспечных":) Такія вось справы ў нашым дацкім каралеўстве…[br] Хадзіце на стадыён, ганяйце на выязды! [br] Кахаеце свой клуб, свой горад, сваю Радзіму! Гомель - гэта мы!






GWF © 2008 (developed by Pack)