Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

21 тур. 17 жніўня. ФК Гомель - ФК Менск 1:0

Адзін з вырашальных апошніх матчаў 2 круга чэмпіянату, у якім па сутнасці вырашалася ў якую з шасцёрак турнірнай табліцы патрапіць Гомель. Перад матчам зялёна-белыя правялі "рэйд" па расклейцы стыкераў з заклікам падтрымаць наш родны клуб. Нарэшце-то кіраўніцтва клуба пайшло насустрач заўзятарам і паставіла час пачатку матчу на 8 гадзін вечара. Выдатнае, надвор'е прадвяшчала добрую гульню каманды і вялікую аўдыторыю гледачоў на стадыёне "Цэнтральны". На сектары актыўнай падтрымкі каля 140 з/б + браты, якія прыехалі з Магілева падтрымаць вялікі і магутны. Матч напружаны, як любяць казаць, да першага гола. А першымі вызначыліся як раз гульцы нашага ФК. Канцоўка гульні выдалася вельмі напружанай. Але каманда выстаяла і ўзяла заслужаную перамогу. Шыза на добрым узроўні. Пасля фінальнага свістка гульцы радуюцца трапленню ў першую частку турнірнай табліцы так, як быццам атрымалі перамогу ў фінале кубка Беларусі :) Апладысменты ўсяму стадыёну, у падзяку за падтрымку. Падыходзяць да сектара з ужо традыцыйнай пераклічка. Толькі адзіны - нумар адзін!






GWF © 2008 (developed by Pack)