Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

10 тур. 31 траўня. ФК Менск - ФК Гомель 1:2

Чарговы выезд абяцаў быць цікавым. Сцяжыны ў сталіцу невыведныя :) Хтосьці дабіраўся на клубным аўтобусе, хтосьці на "мікроне", хтосьці аўта-спынам, а хтосьці, не змяняючы традыцыям, з дапамогай любай "Беларускай Чыгункi ". Дадаем мясцовы філіял зялёна-белых - і як вынік на сектары парадку 90 гомельскіх + 1 магілёўскі паплечнік. Шыза на ўзроўні, тым больш ўвесь матч гэтаму спрыялі падзеі: гол любімага клуба, выдаленне ў "гаспадароў", пенальці ў нашую браму, і гол-гармата ў дададзены час! Каманда бяжыць святкаваць перамогу да выязднога сектара! Дзякуй хлопцам за невымоўныя адчуванні! Асобны дзякуй Мішу Сівакову, які вярнуў каманду да сектара для пераклічкі "Толькі Гомель - Так, толькі Гомель! ". Green-White назаўсёды!





GWF © 2008 (developed by Pack)