Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

7 тур. 10 траўня. ФК Гомель - Дняпро (Магілёў) 0:0

9 траўня споўнілася 25 гадоў нашаму фанацкаму руху. Чвэрць стагоддзя мы ідзем за камандай нягледзячы ні на што. Адметна, што гульня 10 мая была з нашымі сябрамі з Магілёва, бо ў гэты горад 25 гадоў таму і быў прабіты першы выезд. Менавіта да гэтай даты быў прымеркаваны перформанс. Традыцыйна яркая візуальная падтрымка, сумесныя "зарады" з "Дняпром", пераклічка з "кузьмой", а пад сканчэнне другога тайма "нейкія невядомыя" запускаюць салют за сектарам. На жаль, каманда не парадавала нас перамогай. Пасля фінальнага свістка першым да сектара падыходзіць Кірыльчык, а за ім і астатнія. "Чорная паласа" нажаль працягваецца... Спадзяемся, што вяртанне Мацвеенка пасля траўмы верне каманду ў больш станоўчы настрой.








GWF © 2008 (developed by Pack)