Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

3 тур. 13 красавіка. ФК Гомель - батэ (барысаў) 0:3

Перад гэтай прынцыповай гульнёй адбылася нейкая сустрэча "за зачыненымі дзвярыма" паміж кіраўніцтвам ФК і УЎС. У выніку чаго на оф.сайте клуба з'явілася інфармацыя аб тым, што "фан-сектару быць" ... http://fcgomel.by/press/news/2014/fan_sektoru_bit/ У сваю чаргу зялёна-белыя адрэагавалі на яго сваім зваротам: У адказ на апублікаванае на афіцыйным сайце клуба паведамленне аб праведзенай сустрэчы і прынятых рашэннях, ад імя ўсіх зялёна-белых хацелася б выказаць павагу кіраўніцтву ФК Гомель за зробленыя важныя крокі на шляху вырашэння сітуацыі, якая склалася. Футбольны клуб выступіў у ролі свайго роду гаранта пры вырашэнні магчымых будучых любых канфліктных момантаў. За што мы шчыра ўдзячныя.[br] У 3 туры актыўная падтрымка з 13, 12 сектараў не ўяўляецца магчымай, у сувязі з абмежаванасцю ў часе, і каб пазбегнуць блытаніны і магчымых правакацыйных момантаў у гэтак значным для ўсіх нас матчы.[br] Зялёна-белы віраж вернецца на сваё звычайнае месца з 4 тура, 19 красавіка на гульню з ФК Слуцк.





GWF © 2008 (developed by Pack)