Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

2 тур. 6 красавіка. Дынама (Брэст) - ФК Гомель 2:0

Першым выездам сезону зялёна-белым выпаў горад Брэст. Адзін з самых далёкіх і не самых зручных у плане чыгуначнага транспарту выездаў. У выніку ў горад прыбыла каля 60 зялёна-белых. Аднак, толькі палове з іх удалося трапіць на матч. Каля 35 фанатыкаў вырашыліся прайсціся маршам да стадыёна па цэнтральных вуліцах Брэста. Але мабыць крычалкі, якія праслаўляюць «Вялікі і магутны» і трошкі дыму вельмі не спадабаліся гаспадарам. Увесь натоўп, які стаяў у гэты час перад стадыёнам, рушыў у накірунку зялёна-белых. У выніку ў лёгкай бойцы ўдзельнічала прыкладна аднолькавая колькасць з абодвух бакоў, некаторыя нават вылучаліся выразным польскім акцэнтам)) Аднак увесь гэты олдскул доўжыўся нядоўга і скончыўся АМАПам. Усіх гасцей ветліва прыняў у свае сцены мясцовы РАЎС, дзе яны і прабавіць ўвесь пакінуты час да ад'езду дадому. Што тычыцца самога матчу, то Гомель вельмі непрыемна здзівіў. Дамінуючы практычна ўвесь матч, кантралюючы мяч і ня выкарыстаўшы некалькі верных момантаў, у канцы сустрэчы прапускаюць 2 мяча... Хацелася б верыць, што гэта «асечка» пачатку сезона і такое не паўторыцца ў далейшым.




GWF © 2008 (developed by Pack)