Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

GWF дорыць падарункі. 28 снежня. Зялёна-белыя віншуюць дзяцей

Як ужо стала добрай традыцыяй, напярэдадні Новага года зялёна-белыя зноў наведалі Гомельскі дзіцячы дом. У гэты раз вырашана было некалькі змяніць фармат мерапрыемства і стаць для дзяцей сапраўднымі дзядамі Марозамі і выканаць жаданне кожнага пэўнага дзіцяці. У трох малодшых групах былі сабраны "лісты дзядулю Марозу" ад усіх выхаванцаў. Пажаданні былі разнастайнымі ад "набору банцікаў і шпілек" і "размалёвак" да "лічбавага фотаапарата" і "мр3 плэера". Усе падарункі былі набыты і 28 снежня група зялёна-белых памагатых дзеда Марозу прыбыла ў Дзіцячы дом. Дзед Мароз, дарэчы, таксама з'явіўся, але толькі калі яго паклікалі 3 разы вельмі моцнай шызай)) Кожнае маляня падыходзіла да Дзядулі, а ён уручаў яму замоўлены падарунак. Дадаткова да "спіскавых" падарункаў дзецям былі набыты таксама садавіна і салодкія пачастункі. Пасля таго як усе падарункі былі раздадзены, па загадзе Дзядулі Марозу загасла святло, а на вуліцы паляцеў у неба святочны феерверк! Вельмі было прыемна бачыць на дзіцячых тварах шчырыя ўсмешкі, але ў той жа час выдатна зразумела, што для ўсіх гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак лепшым падарункам былі б бацькоўскі клопат і ласка, але, нажаль, гэта ўжо не ў нашых сілах… Асобнае дзякуй жадаецца сказаць Сяргею Мацвейчыку. Ён ужо другі сезон гуляе ў іншай камандзе, аднак заўсёды шчыра ўдзельнічае ў падобных акцыях зялёна-белых. Сапраўдны чалавек і футбаліст. Дзякуй усім хто паўдзельнічаў, здаваў грошы, ездзіў за падарункамі, усім хто ўнёс свой уклад у гэту высакародную справу. Усіх зялёна-белых з Новым годам і Калядамі!










GWF © 2008 (developed by Pack)