Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

32 тур. 1 сьнежня. батэ (барысаў) - ФК Гомель 2:0

Выязная перамога ў мінулым туры ўсё яшчэ выклікала ў зялёна-белых трохі надзеі на 4 месца. Аднак у большасці гледачоў гэта аптымізму не выклікала. Калі на мінулы хатні матч, думалася, што менш вуж не можа прыходзіць на "Цэнтральны", то гэта гульня пацвердзіла, што можа)) 1200 на апошні хатні матч сезону, такога даўнютка не было… ФК Гомель жа жвава пачаткаў і гол у сярэдзіне першага тайма ў вароты Шахцёра ажывіў нешматлікую тарсіду гледачоў. Аднак пасля хуткага гала ў адказ чуваць было толькі госцевы сектар. У такія моманты, як ніколі відавочным становіцца пытанне: "Для каго футбол?" і "Чаму такое дзіўнае стаўленне да самых адданых і бескарыслівых удзельнікаў гэтага дзейства - фанатам?"… Дарэчы, да прыезджых фанатаў ў гэты дзень былі ажыццёўлены нейкія касмічныя тэхналогіі і прылады бяспекі. У другім тайме яшчэ два гала ў нашы вароты і мы кажам "да спаткання" і чацвёртаму месцу… 32 тур. 1 сьнежня. батэ (барысаў) - ФК Гомель 2:0 Першы дзень зімы, апошні выезд сезону, пункт прызначэння - Барысаў. Суцэльныя "ўдалыя" супадзенні для зялёна-белых)) Чакалася таксама, што батэ правядзе гэты матч ужо на сваім новым стадыёне, аднак чаканні не апраўдаліся. Выезд чакаўся вельмі цікавым, з меркаваным у адказ "ветлівым прыёмам" з шашлыкамі, танцамі і песнямі пад гітару. Аднак весялосць так і не адбылася… Асноўная частка зялёна-белых, страціўшы кучу часу, патрапіла на стадыён толькі за 15 хвілін да канца сустрэчы. Вельмі пацешыла, што да гэтага моманту на госцевым сектары ўжо прысутнічала каля 80 чалавек. Аб'яднаны моб ужо налічваў каля 200 чалавек і шыза пайшла зусім на іншым узроўні. Але не прайшло і пары хвілін гэтай голаснай падтрымкі, як у нашы вароты залятае гол, а праз 2-3 хвіліны яшчэ адзін… Пары хвілін хапіла, каб госцевы сектар выйшаў з гэтага нечаканага "зацьмення". Падтрымка працягнулася на ўсё тым жа максімальным узроўні да канца сустрэчы. Пасля фінальнага свістка каманда ў поўным складзе поруч сектара з падзякай за падтрымку. Сектар сустракае гульцоў шызай і запальвае піратэхніку. На што з боку шэрых пачынаецца поўны неадэкват і спробы выдзіраць людзей, на што даецца адпор і пачынаецца "валтузня" з дубінкамі, кучай-малой і іншымі элементамі "міліцэйскай карэктнасці". Усё заціхла толькі пры ўмяшанні нейкіх вышэйшых чыноў. Гульцы кідаюць свае суколкі на сектар у адказ зялёна-белыя свае ружы. Хоць другі этап чэмпіянату для нашай каманды быў цалкам правальным, дзве валявых перамогі над усё тым жа батэ дарагога стаяць і застануцца ў памяці яшчэ надоўга. За такія матчы хлопцам шчырыя словы падзякі! Гледачы ўжо даўно пакінулі стадыён, а госцевы сектар усё яшчэ стаяў у ачапленні. Мабыць паліцаі вырашылі дзейнічаць "іншымі метадамі". Частка сектара, якая прыехала на чыгуначным транспарце была суправоджана ў аўтобусы, а затым на вакзал. Астатнія ж праседзелі на сектары яшчэ мінуць 40. Усех вырашылі правесці праз відэа з агучваннем сваіх дадзеных на камеру. Пасля гэтага пакуюць і вязуць у мясцовае ЎУС. Там усіх зялёна-белых змяшчаюць у імправізаваны "адстойнік" на свежым паветры поруч гаражоў на тэрыторыі УЎС. А надвор'е было, мякка кажучы, не вельмі (дождж са снегам і моцны вецер). У выніку пратырчалі там усё больш за 3 гадзіны. Пры гэтым нават элементарна сыходзіць у туалет атрымалася толькі ў "шчасліўцаў". Групамі зялёна-белых выклікалі ў кабінеты, дзе высвятлялі іх асобы і правяралі дадзеныя. Да канцы ўсяго гэтага дзейства "людзі ў чорным" разапхнулі ўсіх па транспарце, які ўвесь гэты час таксама знаходзіўся на тэрыторыі УЎС. Высвятлілася, што 8 зялёна-белых засталіся "на сутках". Усе правы ў кіроўцаў былі выняты супрацоўнікамі ДАІ. Усе спробы зялёна-белых высвятліць лёс затрыманых таварышаў сустракалі шантаж кіроўцаў гэтымі самымі правамі і нецэнзурную лаянку з боку паліцаяў усім астатнім "перагаворшчыкам". Пасля ўсіх гэтых "арэляў" пад суправаджэнне мігцелак і сірэн калона зялёна-белага транспарта выехала з населенага пункта. Перыядычна змяняліся суправаджалыя машыны ДАІ, так што згубіцца было не рэальна. Першы прыпынак быў толькі ў Бабруйску, і то, таму што ў большасці машын бензін быў ужо на зыходзе. І тут не абыйшлося без весялосці. Згаладалыя і не мелыя элементарнай магчымасці сыходзіць у туалет, зялёна-белыя акупавалі ўсю запраўку і краму. Не вытрымаўшы пакуль каля 100 чалавек купяць "па хот-догу" і сыходзяць у туалет, ДАІ выклікала бабруйскі амап)) Пасля зноў доўгія пагрузкі ў транспарт і дарога дахаты пад усё тымі ж мігцелкамі. У завяршэнні ўсяго ў самым Гомелі ўсіх чакала чарговая неспадзеўка ў выглядзе "бранявіку" нашага Амапа. Так вось весяла і забіяцка скончыўся сезон. Усім дзякуй, усё вольныя! Чакаем наступнага))








GWF © 2008 (developed by Pack)