Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

31 тур. 24 лістапада. ФК Гомель - Шахцёр (Салігорск) 1:3

Выязная перамога ў мінулым туры ўсё яшчэ выклікала ў зялёна-белых трохі надзеі на 4 месца. Аднак у большасці гледачоў гэта аптымізму не выклікала. Калі на мінулы хатні матч, думалася, што менш вуж не можа прыходзіць на "Цэнтральны", то гэта гульня пацвердзіла, што можа)) 1200 на апошні хатні матч сезону, такога даўнютка не было… ФК Гомель жа жвава пачаткаў і гол у сярэдзіне першага тайма ў вароты Шахцёра ажывіў нешматлікую тарсіду гледачоў. Аднак пасля хуткага гала ў адказ чуваць было толькі госцевы сектар. У такія моманты, як ніколі відавочным становіцца пытанне: "Для каго футбол?" і "Чаму такое дзіўнае стаўленне да самых адданых і бескарыслівых удзельнікаў гэтага дзейства - фанатам?"… Дарэчы, да прыезджых фанатаў ў гэты дзень былі ажыццёўлены нейкія касмічныя тэхналогіі і прылады бяспекі. У другім тайме яшчэ два гала ў нашы вароты і мы кажам "да спаткання" і чацвёртаму месцу…




GWF © 2008 (developed by Pack)