Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

30 тур. 10 лістапада. Нёман (Гродна) - ФК Гомель 1:2

На перадапошні, самы далёкі выезд з Гомелю адправілася каля 25 зялёна-белых. Экскурсіі па Гародні, сувеніры і абклейванне стыкераў. Увогуле, усё па стандартнай выязной "праграме")) АМАП на здзіўленне прыязны: хтосьці страляе стыкера, хтосьці прапануе свае на абмен, а хтосьці пераконвае, што гульня праплочана і Нёман пераможа 1:0. Першыя мінуць 10 гарадзенскі сектар у чалавек 100 маўчаў і зялёна-белыя былі гаспадарамі на стадыёне. Аднак потым гарадзенцы месцамі выдавалі вельмі самавіты гук. Наша ж шыза для такой колькасці на годным узроўні. Па гульні: першы тайм ні пра што, у другім, што Нёман стаў актыўна гуляць, што мы. Апошнія дзесяць хвілін футбалісты гуляюць на адбой. Калі б не наш брамнік, які рабіў цуды, перамогі б ад нас уцякла! Пасля фінальнага свістка ўся каманда ў сектара. p.s. Жадалася б адзначыць аднаго з зялёна-белых, які ідзе на "залатнік" у гэтым сезоне. Ён прабіў выезд з вывіхам пляча і ў гіпсе на палову цела. Рэспектуха!





GWF © 2008 (developed by Pack)