Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

27 тур. 20 кастрычніка. ФК Гомель - батэ (барысаў) 0:1

Праз 2 месяца нашы "вечныя сябры" з гарадскога мястэчка Барысаў ізноў завіталі ў горад над Сожам. У гэты раз яны выявілі цуды вынаходлівасці і ўжылі на выездзе "Італьянскі стыль" (усе ў чорным, без колераў і з мінімумам банараў). Ну як гаварыцца, не жадаеш страціць ружу… едзь на "італьянскім стылі")) Аднак "атмасфера сяброўства" ўжо напалілася да мяжы яшчэ ў мінулы раз, так што гэтага прыезду зялёна-белыя чакалі вельмі моцна… Ноч, дзень перад матчам і пасля яго былі насычаны разнастайнымі падзеямі. З самых знакавых: удалы рэйд "начных паляўнічых"; "чэрнушны крэатыў" ад групы невядомых, якія перад выездам гульцоў батэ з гасцініцы на матч перагарадзілі дарогу труной, дзе ляжала пудзіла з казлінай галавой у жоўта-сіняй ружы; найпоўны "ветлівы прыём" госцяў падчас другога тайма (шашлыкі ўсёткі дачакаліся сваёй гадзіны), так што некаторыя з прыезджых нават не змаглі падняцца з-за стала для далейшых танцаў, іншыя ж проста ўцяклі "пакурыць". На самім жа матчы эмоцыі таксама "ліліся праз край". З ультры было падрыхтавана палатно з малюнкам фота каманды Гомелю 1910 (першы раз у футбол у Беларусі згулялі менавіта ў нас) і надпісам "Нашчадкі першых не павінны быць чацвёртымі!" (у гэтым матчы намінальна вырашаўся лёс нашых прэтэнзій на бронзавыя медалі). Напал дасягнуў свайго апагею ў канцы сустрэчы. На сектары з'явілася палатно з надпісам "Е5 батэ", а з трыбун панесліся ўсім вядомыя зарады пра шахматныя камбінацыі для батэ і пра спадара, які ўсё купіў)) Дадзеная акалічнасць выклікала масу варушэнняў і летаніны разнастайных праваахоўнікаў поруч фан-віражу (матч транслявалі ў прамым эфіры). Аднак, нягледзячы на разлютаваную і двухбаковавострую гульню, адзін мяч у нашы вароты вырашыў зыход матчу. Пасля фінальнага свістка каманда ў поўным складзе поруч сектара з узаемнымі апладысментамі.












GWF © 2008 (developed by Pack)